The Velvet Underground | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | арт-рок[1], нойз-рок[2][3], альтэрнатыўны рок[4], рок-музыка[5][6][…], эксперыментальны рок[d][7][8][…], фолк-рок[9][3], блюз-рок[10][11], псіхадэлічны рок[12][5], авангардная музыка[d][13][14], прота-панк[15][16], дроўн[d][17][18], нойз[d][19][20], art pop[d][21][22][…] і avant-punk[d][21][22][…] |
Краіны | |
Адкуль | Нью-Ёрк |
Мовы песень | англійская |
Лэйблы | Verve Records[d], Polydor Records[d], Sire[d], Mercury Records[d], MGM Records[d], Atlantic Records, Cotillion Records[d] і Metro-Goldwyn-Mayer |
Кіраўнік | Эндзі Уорхал і Steve Sesnick[d] |
Склад | |
velvetundergroundmusic.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
The Velvet Underground (у перакладзе з англійскай — «аксамітнае падполле») — амерыканскі рок-гурт 1960-х і 1970-х гадоў, які стаяў ля вытокаў альтэрнатыўнай і эксперыментальнай рок-музыкі. Назву часта скарачаюць да V.U. або The Velvets. Ключавыя ўдзельнікі Velvet Underground — Лу Рыд і Джон Кейл, адносна паспяхова працягнулі сольную кар’еру пасля сыходу з гурта.
Кружэлкі гурта прадаваліся невялікімі накладамі, але Velvet Underground аказалі велізарны ўплыў на лёс рок-музыкі. Добра дэманструе уплыў Velvet Underground вядомая фраза (якую часта прыпісваюць Браяну Іна), што мала хто купляў пласцінкі Velvet Underground у той час, калі яны выходзілі, але кожны, хто купіў, заснаваў свой уласны гурт. Крытыкі згаджаюцца, што творчасць гурта стала паваротным момантам у гісторыі рок-музыкі. Velvet Underground былі адным з першых гуртоў, хто эксперыментаваў у авангардным напрамку. Складаны, эксперыментальны гук і жорсткія, рэалістычныя тэксты Лу Рыда аказалі моцны ўплыў на развіццё панка, нойз-року і альтэрнатыўнага року.